Хата маёй бабулі
У экспазіцыі прадстаўлены прадметы быту і рэчы, неабходныя для жыцця нашых продкаў
Пачатак экспазіцыі
Першая палова музея прадстаўляе сабой хату беларуса. Госці наведаюць “Хату маёй бабулі” і даведаюцца, як жылі беларусы XX стагоддзя, як было ў хаце, якімі прыладамі працы карысталіся, для чаго гэтыя прылады выкарыстоўваліся.
Чырвоны кут
Cамае пачэснае месца ў хаце. Тут размяшчалі абразы, свечкі, кнігі з малітвамі. Чырвоны кут ручніком аздаблялі.
У нас тут знахgдзіцца кніга “Жітія святых святітеля Дмітрія Ростовского, сентябрь”, выдадзеная ў 1903 годзе. У Чырвоным куце стаяў стол. Стол засцілалі абрусам, настольнікам – гэта тканы, вязаны або плецены выраб.

Госці ў хату – беларусы

Рассцілаюць на сталах

Саматканыя абрусы,

Вараць бульбу ў саганах.

Печ
Заходзім у хату беларуса – і сваім цяплом сустракаюць не толькі гаспадары, але і яна – печ. Яна грэла і карміла, лячыла ад прастуды…
Чыгуны
У чыгунках (саганах) у печы гатавалі страву. Былі чыгуны розных размераў: і маленькія, і вялікія. Ставілі ў печ і даставалі з печы чыгуны вілкамі. Каля печы розны посуд стаяў.
Збан
Збан – ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў.
Макатра (макацёр)
Макатра або макацёр – ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна з слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем, якая служыла пераважна для расцірання маку.
Прас (жалязка)
Прас або жалязка, найчасцей з драўлянай ручкай, адтулінамі для паветра, у сярэдзіну якога засыпалася гарачае вуголле і выкарыстоўваўся ён для разгладжвання бялізны, адзення.
Ступа
Ступа – прылада для апрацоўкі зерня на крупы, зробленая з цэлага ствала дрэва.
Начоўкі
Начоўкі – карытападобныя пасудзіны з адкрытым шырокім верхам. Прызначаліся для мыцця бязізны, прыгатавання мяса для каўбас, сечанай капусты і інш.
Кораб
Кораб – ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, крупы і інш.) сплеценая з лубу, саломы, лазы.
Сявалка (сявенька)
Сявалка або сявенька – ёмістасць для ручной сяўбы, сплеценая з саломы і лубу.
Рэшата
Рэшата – прылада для прасейвання мукі, зробленая з сухога лубу.
Ліхтар
Ліхтар керасінавы – выраб з металу і шкла, які выкарыстоўваўся для памяшкання, з ім можна было хадзіць на вуліцы.
Дзеравяка
Дзеравяшка (дзяравякі, абіякі) – абутак з дрэва, які насілі вясной і восенню. Выдзеўбаны яны з куска дрэва з завостраным носам.
Калыска
Калыска, зыбка, люлька – дзіцячы ложак, даўні від народнай мэблі.
Вілкі, ухват
Ухват – гэта пячны інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), пасаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыў для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставіліся ў печ або даставалі з яго.
Гладыш
Збан без ручкі.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website