Першая палова музея прадстаўляе сабой хату беларуса. Госці наведаюць “Хату маёй бабулі” і даведаюцца, як жылі беларусы XX стагоддзя, як было ў хаце, якімі прыладамі працы карысталіся, для чаго гэтыя прылады выкарыстоўваліся, бо не так даўно, яшчэ нейкіх 50-60 гадоў таму назад амаль усе гэтымі прыладамі карысталіся.
Месцазнаходжанне - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г.Гродна”. Музей быў адкрыты 30.12.2020 года. Агульная плошча музейнага памяшкання складае 37,92 кв.м. Профіль музея – этнаграфічны. Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду складае 112 адзінак захоўвання.
Музей ствараўся з мэтай захавання знікаючага побыту беларускіх сялян, іх традыцый, асаблівасцей рамёстваў, вядзення хатняй гаспадаркі, элементаў духоўнай культуры. Тут можна ўбачыць унікальныя экспанаты, якія зніклі з паўсядзённага ўжытку.
Часы наведвання
Экскурсіі праводзяцца па заяўках устаноў адукацыі.
ЭКСпазіцыя "хата маёй бабулі"
Экспазіцыя дазваляе наведвальніку ўявіць беларускую хату, у якой жылі нашы дзяды, прадзеды... Якая была ў хаце мэбля, як яе ўпрыгожвалі, дзе размяшчалася печ, чырвоны кут.
Даведацца больш
ЭКСпазіцыя "Лён у жыцці чалавека"
На сцяблінцы кожнай -
Сіненькі цвяточак,
Хораша на ранку
Лён расцвіў, ляночак!
Лён - гэта багацце нашай краіны, яе візітоўка. Нездарма гэтая расліна ўпрыгожвае наш Дзяржаўны герб