Роля лёну ў жыцці чалавека
У экспазіцыі прадстаўлены прылады працы, якімі нашы продкі карысталіся ў працэсе апрацоўкі лёну
Пачатак экспазіцыі

Лён — старажытная культура. Яго ведалі людзі тысячы гадоў тыму назад. Гэтая расліна дала матэрыял для замены звярыных шкур, у якіх хадзіў некалі чалавек.

Лён сеялі, рвалі, мачылі, сушылі, на церніцы мялі, на грэбні часалі, кудзелю атрымлівалі, ніткі пралі, тканіну ткалі.

Церніца

Церніца –драўляная гарызантальная двухрэбравая прылада для першапачатковай пераапрацоўкі льну.

Трапло
Трапло мечападобнае – прылада для ачышчэння (трапання) льнянога валакна ад кастрыцы.
Калаўрот-стаяк і прасніца
Калаўрот-стаяк драўляны для механізаванага прадзення лену і воўны ў хатніх умовах. Выкарыстоўваўся ў заходніх раенах Беларусі.

Прасніца– драўляная прылада для прадзення воўны. Да яе воўна прывязвалася
Калаўрот-ляжак
Калаўрот-ляжак – прылада для механізаванага прадзення лену і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот-ляжак пераважаў ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раенах Беларусі
Матавіла
Матавіла – прылада для змотвання і размотвання пражы.
Сукала
Сукала– прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі.
Дэталі ад ткацкага станка
Дэталі ад ткацкага станка – ніты і берда з куском сатканага льнянога палатна,чаўнакі, цэўкі
Льняное палатно і пранік
Льнянок палатно і пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні, а таксама адбівалі лен, проса
Качалкі
Качалкі – прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў – накручаны на качалку ручнік раскочвалі валком.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website